У палажэнне аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый у Беларусі ўносяцца змяненні і дапаўненні. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 кастрычніка 2017 года нумар 797, размешчанай на сайце ўрада.
У прыватнасці, інфармацыя на рэсурсах павінна быць прадстаўлена на дзвюх дзяржаўных мовах - рускай і (або) беларускай, за выключэннем тэкстаў нарматыўных прававых актаў (вытрымак з іх), якія прыводзяцца на мове іх прыняцця (выдання), і форм (бланкаў) дакументаў, неабходных для звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, якія прадстаўляюцца на мове іх устанаўлення.
Таксама абавязковым з'яўляецца наяўнасць рубрыкі аб парадку падачы заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электроннай форме. Акрамя таго, інтэрнэт-сайты дзяржорганаў і арганізацый павінны прадугледжваць версію (падтрымліваць спецыяльныя тэхналогіі) для інвалідаў па зроку і быць сумяшчальнымі з рознымі вэб-браўзерамі.
Асноўныя пункты гэтай пастановы ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2019 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59