Рус Бел Eng 中文

У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў прынялі ўдзел 4,7% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці

Датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання працягваецца ў Беларусі. Так, у першы дзень галасавання ў выбарах прынялі ўдзел 4,7% жыхароў Магілёўскай вобласці, унесеных у спісы выбаршчыкаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.

«Датэрміновае галасаванне ў рэгіёне стартавала дастаткова актыўна, – падкрэсліў суразмоўца. – Шмат у чым гэтаму спрыяў высокі ўзровень інфармавання насельніцтва аб кандыдатах у дэпутаты. Адпаведныя матэрыялы і запрашэнні ўзяць удзел у выбарах былі разасланыя выбарчымі камісіямі загадзя».

Датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў будзе працягвацца па 17 лютага ўключна. Выбарчыя ўчасткі адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая