У працу грамадскага транспарту Магілёва 17 лістапада ўнесены змены. Гэта звязана з правядзеннем у абласным цэнтры святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Як паведамілі ў аддзеле энергетыкі і транспарту ўпраўлення эканомікі гарвыканкама, аўтобусныя маршруты №7, 11, 18, 23, 24, 29, 38, 39, 40 будуць курсіраваць па графіку будняга дня. Працу тралейбусаў і аўтобусаў №2, 3, 4, 6, 8, 9, 10, 12, 14, 20, 21, 26, 28, 30, 31, 32, 34, 35, 37, 41, 44, 45, 46 арганізуюць па графіку выхаднога дня.
Таксама грамадскі транспарт будзе абавязкова рабіць пасадку і высадку пасажыраў на прыпыначных пунктах па патрабаванні «Траецкая набярэжная» і «Палац культуры вобласці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59