У праграме V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе нямала навін. Пра гэта паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна напярэдадні пасяджэння беларускага і расійскага аргкамітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні форуму.

Упершыню напярэдадні форуму пройдзе Тыдзень інтэграцыі, падчас якога раёны і гарады Магілёўскай вобласці будуць прымаць дэлегацыі з расійскіх гарадоў-пабрацімаў і партнёраў. Запланавана правядзенне паседжання Савета дзелавога супрацоўніцтва, шматлікія мерапрыемствы з удзелам моладзі – злёт студэнцкіх атрадаў, спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва і інш.

«У форуме рэгіёнаў будзе ўдзельнічаць шмат моладзі, – паведаміла намеснік старшыні Савета Рэспублікі. – Маладых людзей задзейнічаюць абсалютна ва ўсіх секцыях, пройдзе цікавы маладзёжны форум, адкрыты дыялог паміж моладдзю нашых дзяржаў. Асабліва важна, каб яны не засталіся ў баку ад абмеркавання прыярытэтаў, напрамкаў саюзнага будаўніцтва, паколькі моцнае сяброўства Беларусі і Расіі немагчыма без уключэння ў гэты працэс моладзі».

Марыяна Шчоткіна падкрэсліла, што сёння на пасяджэнні ўдакладняюцца апошнія штрыхі да правядзення форуму. Сярод найважнейшых – удзел якіх рэгіёнаў Расіі і губернатараў плануецца ў мерапрыемстве, бо рыхтуецца падпісанне вялікай колькасці кантрактаў, пагадненняў і дагавораў аб партнёрстве і развіцці супрацоўніцтва. Без узгаднення пазіцый усё гэта арганізаваць і правесці дастойна немагчыма. «Форум рэгіёнаў сумесны. І незалежна ад таго, дзе ён праходзіць: на тэрыторыі Расіі ці Беларусі, мы заўсёды рыхтуем яго разам, – адзначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі. – І зладжаная праца яшчэ раз паказвае, што мы былі, ёсць і будзем стратэгічнымі партнёрамі».

Паводле слоў Марыяны Шчоткінай, праграма форуму шырокая і ў Магілёў прыедзе вялізная колькасць гасцей і ўдзельнікаў. Можа адбыцца так, што ў абласным цэнтры не хопіць месцаў у гасцініцах для размяшчэння ўсіх жадаючых прыехаць у горад на Дняпры. Таму для пражывання будуць задзейнічаны магчымасці суседніх раёнаў: Шклоўскага, Чавускага і іншых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка