У школах Магілёўшчыны ў новым навучальным годзе плануюць прыняць каля 12 тысяч першакласнікаў, – пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі. У той жа час ва ўстановах адукацыі чакаюць каля 300 маладых спецыялістаў. Дакладныя даныя будуць у сярэдзіне жніўня.
Паводле слоў Андрэя Заблоцкага, у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі найбольш запатрабаваныя настаўнікі інфарматыкі, фізікі і матэматыкі. Спецыялістамі гуманітарнага напрамку школы ўкамплектаваны ў поўным аб’ёме. «Дэфіцыт фізікаў і матэматыкаў звязаны з тым, што пры наборы мала абітурыентаў паступае на ўказаныя спецыяльнасці», – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59