У Слаўгарадскім раёне прайшла ўрачыстая цырымонія перапахавання астанкаўсавецкіх воінаў,загінулыху гады Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведаміў кіраўнік пошукавага атрада «Віккру»Мікалай Барысенка, які прымаў удзел у пошукавай экспедыцыі.

У афіцыйнай цырымоніі прынялі ўдзел ветэраны, прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і раёна, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, моладзі, госці з Расіі. Астанкі 8 байцоў пахаваны з ушанаваннямі ў брацкай магіле. Гэта вынік пошукавай экспедыцыі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Беларусі і пошукавага атрада «Віккру», якая прайшла ў лясах каля вёскі Ходараў у красавіку 2018 года.

«Гэтыя байцы загінулі, спрабуючы прабіцца з акружэння ў ліпені 1941 года. Нам удалося па медальёне ўстанавіць імя аднаго з савецкіх воінаў. Загінулы Іван Гусеў служыў санінструктарам аднаго з падраздзяленняў Горкаўскай стралковай дывізіі. Ён ураджэнец Горкаўскай вобласці (зараз Ніжагародская вобласць) Расійскай Федэрацыі. Зараз сумесна з расійскімі калегамі шукаем яго сваякоў», – расказаў Мікалай Барысенка.



Хвілінай маўчання і збройным салютам ушанавалі памяць байцоў, астанкі якіх знойдзены ў Слаўгарадскім раёне. Асаблівая падзяка прагучала на адрас магілёўскага клуба «Віккру». У выніку пошукавых работ сумесна з 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам Мінабароны за апошнія гады выяўлены дзясяткі невядомых раней пахаванняў, падняты і ўрачыста перапахаваны астанкі больш за 800 байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі, устаноўлены імёны больш за 60 з іх, падтрымліваецца сувязь з роднымі і блізкімі загінулых.

Фотаздымкі - Мікалай Барысенка
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2020 - 15:17
29.07.2020 - 12:46
10.07.2020 - 14:16
09.07.2020 - 15:34