Рус Бел Eng 中文

У студзені-кастрычніку 2018 года ў Магілёўскай вобласці пабудавана больш за 2,6 тыс. новых кватэр

У студзені-кастрычніку 2018 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2649 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 210, 3 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 95,8 тыс. кв. м, або 45,6% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 60,9 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах – 84,6 тыс. кв. м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 34, 3 тыс. кв. м жылля, або 16, 3% ад агульнага ўводу па рэгіёне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая