У СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё Алеі славы, паведаміў намеснік старшыні СВК Міхаіл Скусаў.

Новы аб’ект, які ўвекавечыў сельскіх працаўнікоў, размясціўся побач з касцёлам святых Пятра і Паўла ў вёсцы Вішоў. Сімвалічныя стэлы ў выглядзе каласоў як сімвала ўрадлівасці і дабрабыту вянчаюць партрэты з ініцыяламі работнікаў СВК «Калгас «Радзіма», якія ўнеслі значны ўклад у развіццё гаспадаркі і сваёй малой радзімы.

Сярод 9 чалавек, удастоеных гэтага гонару, як дзеючых работнікаў, так і ветэранаў працы, некаторых з іх, на жаль, ужо няма ў жывых. «Гэтыя людзі сваёй самаадданай працай унеслі вялікі ўклад у развіццё нашай гаспадаркі. Іх жыццё і працоўныя заслугі з’яўляюцца яркім прыкладам для маладога пакалення. Многія з іх маюць высокія ўзнагароды і ганаровыя званні, напрыклад, пенсіянерка Акцябрына Латушкіна», – заўважыў Міхаіл Скусаў.

У ліку дзеючых работнікаў высокага гонару ўдастоены заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі трактарыст-машыніст Мікалай Дарэчкін. У гаспадарцы ён працуе 27 гадоў, а яго працоўны стаж пачаўся яшчэ са школьнай лавы ў якасці памочніка камбайнера. За гэтыя гады давялося папрацаваць на самай рознай тэхніцы, пачынаючы ад просценькай «Нівы», больш магутнага камбайна «Дон», а цяпер механізатар працуе на «Нью-Холандзе» і «Ягуары».

Ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным адкрыццю Алеі славы, прынялі ўдзел кіраўніцтва Бялыніцкага райвыканкама і СВК «Калгас «Радзіма», ветэраны працы, работнікі гаспадаркі, прадстаўнікі грамадскасці, моладзі і мясцовыя жыхары. Пасля цырымоніі пераразання чырвонай стужачкі ў Вішоўскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся святочны канцэрт, падрыхтаваны сіламі мясцовых самадзейных творчых калектываў і выканаўцаў.

Тэкст – БЕЛТА
Фотаздымкі - газета «Зара над Друццю»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую