Рус Бел Eng 中文

У тэатралізаваным шэсці Дзядоў Марозаў у Магілёве задзейнічаюць парасят

У Магілёве 25 снежня адбудзецца традыцыйнае тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў, паведаміла рэжысёр Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу Вольга Сапажкова.

Шэсце стартуе ў 12.00 з вуліцы Міронава і пройдзе па вуліцы Першамайскай да плошчы Славы. На чале карнавальнай калоны будуць ехаць на квадрацыклах галоўны Дзед Мароз горада са Снягуркай. За імі будуць рухацца вялікія ёлачныя шары і сімвалы Новага года – роставыя лялькі ў суправаджэнні жывых парсючкоў. «Цяпер мы прапрацоўваем пытанне, як гэта зрабіць відовішчна і прыгожа: парасяты могуць быць на ланцужках або ў спецыяльных запрэжках», – сказала рэжысёр свята.

Усяго магілёўцаў павітае каля 250 Дзядоў Марозаў ад прадпрыемстваў і навучальных устаноў горада. У тэатралізаваным паказе задзейнічаюць шмат іншых казачных і навагодніх персанажаў: Снежную Каралеву, Шчаўкунчыка, Санта-Клауса, снегавікоў, гномаў.

Фіналам шэсця стане навагодні карнавал у масках.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая