Каралеву «Вялікай бард-рыбалкі» ў трэці раз выберуць на аднайменным ужо дзявятым Міжнародным музычна-спартыўным свяце, якое пройдзе 27-29 ліпеня ў пасёлку Грудзічына (Чыгірынскае вадасховішча) Быхаўскага раёна.
Партнёр праекта кампанія «Магілёўаблтурыст» прадаставіць магчымасць да канца 2018 года пераможцы конкурсу здзейсніць тур у адзін з гарадоў Беларусі (пуцёўка на дваіх), а аргкамітэт фестывалю заснаваў для яе грашовы прыз і каштоўны падарунак. Яна таксама атрымае спецыяльны дыплом і пераходную карону ручной работы.
Конкурсную праграму правядзе Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Федэрацыя фітнесу» на чале з яго старшынёй Наталляй Наважылавай. Конкурс будзе складацца з некалькіх этапаў, першы - кастынг (адбудзецца 27 ліпеня). Патрабаванні да ўдзельніц: старэйшыя за 18 гадоў, энергічныя, з пачуццём гумару, стройныя, абаяльныя і прывабныя. Канкурсанткі павінны падрыхтаваць кароткія і крэатыўныя візітоўкі, вырабіць і прэзентаваць касцюм з мясцовых падручных матэрыялаў (вітаюцца прыродныя і экалагічна чыстыя). Іх чакаюць творчы, спартыўны і гастранамічны конкурс, а таксама шоу-дэфіле ў купальніках «Я - Зорка». Дадатковыя балы будуць налічвацца за актыўную групу падтрымкі.
Па выніках конкурсу будуць вызначаны «1-я Віцэ-Міс», «Віцэ-Міс». Іх таксама ўзнагародзяць памятнымі прызамі Федэрацыі фітнесу і партнёраў «Вялікай бард-рыбалкі». Для астатніх удзельніц прадугледжаны намінацыі: «Міс тэмперамент», «Міс экстравагантнасць», «Міс усмешка», «Міс фота", "Міс русалка» і інш. «Усе, каго зацікавіла мерапрыемства і конкурс, могуць зарэгістравацца ў групе «Укантакце» «БАРД-РЫБАЛКА 2018». Асабіста я ўжо трэці год прымаю ўдзел у гэтым мерапрыемстве, і мне вельмі падабаецца - найпрыгажэйшая прырода, музыка і песні пад гітару ля вогнішча да світання, крэатыўныя праекты і душэўныя зносіны. Усё гэта зараджае надоўга станоўчай энергіяй, і ты жывеш гэтымі цудоўнымі момантамі, успамінаючы пра фэст цэлы год», - падкрэсліла Наталля Наважылава.
Акрамя таго, кожную раніцу, пачынаючы з 27 ліпеня, з 8.30 удзельнікаў і гасцей свята каля галоўнай сцэны чакаюць масавая зарадка (бард-прачынайка), ёга, лацінаамерыканскія танцы і аква-фітнес з Наталляй Наважылавай і спецыяльным госцем бард-рыбалкі, аўтарам і вядучай «Ранішняй зарадкі» на Беларускім радыё Вольгай Шагойка.
Праект «Вялікая бард-рыбалка» стартаваў у 2010 годзе. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі аблвыканкам і Быхаўскі райвыканкам, творчае аб'яднанне «Сваё асяроддзе» і грамадскі савет па развіцці аграэкатурызму Магілёўскай вобласці. Генеральны партнёр праекта - ААТ «Магатэкс», афіцыйны партнёр - ААТ «Белшына». Генеральны інфармацыйны партнёр - УП «БелТА».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую