Удзельнікі прафсаюзнага моладзевага форуму «Студэнцкая восень» наведалі шэраг прадпрыемстваў Магілёва.

Маладыя людзі азнаёміліся з вытворчымі магутнасцямі, працай прафсаюзных камітэтаў, а таксама пагутарылі з наймальнікамі і прафсаюзнымі лідарамі працоўных калектываў. Гэта дазволіла будучым спецыялістам атрымаць адказ на шэраг актуальных пытанняў: працаўладкавання на першым рабочым месцы, замацавання маладых спецыялістаў, атрымання імі дадатковых гарантый у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і калектыўнымі дамовамі на прадпрыемствах.

Акрамя таго, адкрыты дыялог з патэнцыйнымі працадаўцамі сфарміраваў у моладзі ўяўленне аб сітуацыі на рынку працы. Паводле слоў арганізатараў, у будучыні гэта дапаможа студэнтам і навучэнцам зарыентавацца з выбарам прафесійнага шляху.

У спісе прадпрыемстваў, якія наведалі ўдзельнікі форуму – адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Магілёўліфтмаш», Магілёўская фабрыка марожанага, «Бабушкина крынка», «Магатэкс», «Магілёўхімвалакно», ЗАТ «Магілёўскі КСВ» і РУП «Магілёўэнерга».

Прафсаюзны форум «Студэнцкая восень» прайшоў у Магілёве 15 лістапада. Ён сабраў прадстаўнікоў 20 устаноў адукацыі з Магілёва, Бабруйска, Горак, Кіраўскага, Клічаўскага і Клімавіцкага раёнаў. Удзел у мерапрыемствах форума прынялі звыш 700 студэнтаў і навучэнцаў профільных каледжаў.







Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31