Прафсаюзная акцыя «Мы – разам!» працягвае шэсце па краіне. У чэрвені яе ўдзельнікі наведаюць Наваполацк, Стоўбцы, Чавусы. У 2018 годзе праект праходзіць пад лозунгам «З вялікай любоўю да малой радзімы». Дарэчы, гэта адзіная акцыя такога роду і ахопу ў Беларусі.

«Падчас правядзення акцыі мы хочам асаблівую ўвагу надаць людзям, якімі ганарыцца раён. Гэта і працоўныя дынастыі, і спартсмены, і творчыя дзеячы, і таленавітыя дзеці. Мы будзем не толькі ўшаноўваць, такіх людзей, дарыць падарункі, але і разам з імі ўносіць свой невялікі ўклад у развіццё іх малой радзімы. Гэта можа быць пасадка дрэў, удзел у добраўпарадкаванні раёна, наведванне дзіцячага дома або дома састарэлых. Такім чынам, у гэтым годзе наш праект, акрамя культурнага складніка, набудзе яшчэ і сацыяльную значнасць. Бо менавіта з маленькіх гарадкоў, раённых цэнтраў складаецца ўся Беларусь – такая, якая ёсць», – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Глеб Лапіцкі.
Усяго ў 2018 годзе запланавана 25 канцэртаў, 5 з іх – у гарадах Магілёўскай вобласці: Чавусы (25 чэрвеня), Чэрыкаў (17 ліпеня), Бабруйск (10 жніўня), Глуск (24 жніўня), Клічаў (15 верасня). Ацэнкай канцэртнай праграмы ў гэтым годзе стане яшчэ і яркая анімацыйная частка, якая будзе праходзіць паралельна з канцэртам. Гэта і спартыўныя спаборніцтвы, і актыўныя зоны ад сацыяльных партнёраў.
Таксама да ўдзелу ў акцыі плануецца запрашаць і знакамітых гасцей – ураджэнцаў наведваемага раёна –спартсменаў, дэпутатаў або спевакоў. На мерапрыемстве яны будуць дзяліцца з гледачамі сваімі ўспамінамі з дзяцінства, юнацтва і, вядома, пагутараць з землякамі і прыўнясуць свой уклад у развіццё роднага горада. Па традыцыі на сцэне будуць выступаць аматарскія творчыя калектывы, фіналісты Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі», зоркі беларускай эстрады.
Нагадаем: з 2015 года народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі калясіць па гарадах і раёнах краіны, ушаноўвае працоўныя дынастыі, маладых спецыялістаў прадпрыемстваў і іх настаўнікаў. За 3 гады ў 151 канцэрце акцыі «Мы – разам!» прыняло ўдзел звыш 250 тыс. чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую