Пытанні ўніфікацыі і гарманізацыі заканадаўстваў Беларусі і Расіі ў Саюзнай дзяржаве стануць адной з ключавых тэм V Форуму рэгіёнаў
дзвюх краін, які пройдзе ў Магілёве ў верасні 2018 года. Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў.
Сяргей Рахманаў адзначыў, што асобныя прапановы Савета Рэспублікі па гэтых пытаннях ужо ўключаны ў праект прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады. Плануецца, што дакумент будзе падпісаны на запланаваным пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. «Усе гэтыя пытанні, уключаючы ўзмацненне ўзаемадзеяння ў развіцці перадавых тэхналогій, таксама стануць прадметам дэталёвага абмеркавання на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, бо істотным чынам ўплываюць на стан нашай эканомікі і яе канкурэнтаздольнасць: гэта адзін з ключавых відаў забеспячэння эканамічнай і агульнай бяспекі Саюзнай дзяржавы», – дадаў ён.
Працэс збліжэння нацыянальных заканадаўстваў вельмі важны для бесперашкоднага развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў розных сферах: гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і інш. Фарміраванне агульнага прававога поля стварае аснову для паспяховай рэалізацыі сумесных праграм і праектаў, роўных магчымасцяў для суб’ектаў гаспадарання, агульнага рынку без выключэнняў і абмежаванняў. «Даводзіцца канстатаваць, што па гэтых пытаннях у нас не ўсё гладка. Адрозненні ў нацыянальных заканадаўствах і ў правапрымяняльнай практыцы становяцца прычынай рознага роду бар’ераў у двухбаковых адносінах, у тым ліку тармозяць працэсы саюзнага будаўніцтва ў эканамічнай і тэхналагічнай сферах», – адзначыў Сяргей Рахманаў.
У сувязі з гэтым Савет Рэспублікі ініцыяваў правядзенне параўнальнага аналізу заканадаўстваў Беларусі і Расіі, а таксама маніторынгу выканання палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Ініцыятыва падтрымана Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы – 1 сакавіка адбылося першае пасяджэнне спецыяльнай рабочай групы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59