У Палацы Пацёмкіна адкрылі новую інтэр’ерна-экспазіцыйную залу «Крычаў ў першай палове ХХ стагоддзя». Пра гэта паведаміў дырэктар Гістарычнага музея горада Крычава Уладзімір Мішчанка.

Паводле слоў суразмоўцы, у зале сабрана каля 300 экспанатаў. Самы каштоўны і стары – арыгінальны фотаздымак 1905 г., на якім адлюстравана кірмашовая плошча. На выставе прадстаўлена нямала гістарычных дакументаў, ёсць і савецкая атрыбутыка: сцягі, серп і молат, бюст Леніна. Побач з апошнім размясціўся эксклюзіў: партрэт Ільіча, напісаны неўстаноўленым аўтарам маслам на палатне. Яго падарылі Крычаву ў гонар дасягнутых горадам поспехаў. Сярод іншых экспанатаў – адрыўныя календары пачатку мінулага стагоддзя, асабістыя дакументы рэвалюцыянераў і кайданы, у якія царскія жандары закоўвалі бунтароў.

«Каб адкрыць новую залу, супрацоўнікі музея правялі каласальную працу. На працягу чатырох месяцаў яны збіралі ўнікальныя факты, пра якія немагчыма даведацца праз інтэрнэт або прачытаць у кнігах, – падкрэсліў Уладзімір Мішчанка. – Вядома ж, у экспазіцыі распавядаецца пра ўраджэнцаў Крычаўшчыны, якія прымалі ўдзел у рэвалюцыі ў Петраградзе. Напрыклад, Адам Попель першым паведаміў Уладзіміру Ільічу інфармацыю аб узяцці Зімовага палаца і пераходзе ўлады ў рукі Саветаў. Гэта яшчэ раз сведчыць пра тое, што крычаўляне ў гады Вялікай рэвалюцыі былі не назіральнікамі, а прымалі непасрэдны ўдзел у ёй».
Асобнае месца ў экспазіцыі займае інфармацыя пра зараджэнне прамысловасці ў Крычаве – з’яўленні цэментнага завода, першых арцеляў.
«У гэтым годзе споўнілася 90 гадоў з таго часу, як у нашым горадзе з’явілася арцель «Огнебронь». Яна стала адным з першых буйных прамысловых прадпрыемстваў, якое выпускала запатрабаваныя ў той час будаўнічыя матэрыялы. Захаваліся дадзеныя, што калектыў складаўся ўсяго з 5 чалавек, – расказаў Уладзімір Мішчанка. – У цэлым, у Крычаве пачатку 20 стагоддзя налічвалася некалькі арцеляў, і кожная з іх займала сваю нішу, прадукцыя не паўтаралася. Таму прадпрыемствы паміж сабой не канкурыравалі. Першапраходцам прамысловасці было неабходна мінімальнае абсталяванне, станкі і печы. Але ў большасці сваёй арцелі ў тэхнічным дачыненні да іх не былі добра ўмацаваны. Закуплялі мінімум абсталявання або наогул абыходзіліся без яго, вынаходзячы неабходныя прыстасаванні».
Інтэр’ерна-экспазіцыйная зала «Крычаў ў першай палове ХХ стагоддзя» будзе дзейнічаць на пастаяннай аснове. Праект разлічаны на аматараў гісторыі. Настаўнікі тут змогуць праводзіць выязныя ўрокі, а юныя крычаўляне – знаёміцца з малавядомымі фактамі развіцця і станаўлення свайго краю.
Па матэрыяле ТРК «Магілёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2020 - 15:17
29.07.2020 - 12:46
10.07.2020 - 14:16
09.07.2020 - 15:34