Да 18 чэрвеня ў рамках рэспубліканскага мэтавага комплексу на тэрыторыі рэгіёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ па віне нецвярозых вадзіцеляў, а таксама вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Асабістым саставам Дзяржаўтаінспекцыі будуць ажыццяўляцца штодзённыя рэйды. Да дадзенай працы прыцягнуць карэспандэнтаў сродкаў масавай інфармацыі, членаў добраахвотных дружын, прадстаўнікоў грамадскасці.
«Нашы супрацоўнікі штодня выяўляюць грамадзян, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама вадзіцеляў-бяспраўнікаў, – падкрэслілі суразмоўцы. – За 5 месяцаў 2018 года на Магілёўшчыне зарэгістравана 7 дарожна-транспартных здарэнняў, якія адбыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў, у якіх 2 чалавекі загінулі і 7 былі параненыя. Па віне асоб, якія не маюць права кіравання, адбылося 11 ДТЗ, дзе 1 чалавек загінуў і 16 паранены».
У Дзяржаўтаінспекцыі таксама нагадалі аб адказнасці, якая пагражае такім парушальнікам. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення або перадачу права кіравання нецвярозаму чалавеку, а таксама за адмаўленне ад праходжання агляду кіроўцу пагражае пазбаўленне права кіравання тэрмінам на 3 гады і штраф ад Br1 225 да Br2 450 (ад 50 да 100 базавых велічынь).
За паўторнае кіраванне нападпітку на працягу года ў дачыненні да аўтааматара ўзбуджаюць крымінальную справу, а яго транспартны сродак падлягае канфіскацыі незалежна ад таго, каму належыць. Выключэнне – спецыяльная канфіскацыя, згодна з арт. 61 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі
Беларусь, не ўжываецца толькі да транспарту, які выбыў з законнага валодання ўласніка (карыстальніка) без яго волі або ў выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб.
Чалавеку, які кіруе аўтамабілем без адпаведнага пасведчання, пагражае штраф ад Br122,5 да Br490 (ад 5 да 20 базавых велічынь). Паўторнае такое парушэнне цягне больш суровае пакаранне: павелічэнне сумы штрафу (ад Br490 да Br1 225) або адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59