Рус Бел Eng 中文

Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра 2018 года адбудзецца ў Магілёве 8 чэрвеня

Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра 2018 года, прысвечанага 55-годдзю беларускага студатрадаўскага руху, адбудзецца ў Магілёве 8 чэрвеня. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў гарадскіх і раённых штабоў студэнцкіх атрадаў, камандзіраў і камісараў, першых сакратароў тэрытарыяльных камітэтаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пачнецца ў 11.30 на тэрыторыі моладзевага парку ў Падніколлі.

Кожнаму штабу будуць уручаны працоўныя пуцёўкі для работы на сацыяльна значных аб’ектах Магілёўскай вобласці.

Пасля адкрыцця з 12.15 да 14.30 на набярэжнай ракі Днепр пройдзе семінар у фармаце пікніка на адкрытым паветры для камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая