Рус Бел Eng 中文

Урачысты прыём з нагоды Дня маці адбудзецца ў Магілёўскім аблвыканкаме 17 кастрычніка

Урачысты прыём з нагоды Дня маці адбудзецца ў Магілёўскім аблвыканкаме 17 кастрычніка ў 11.00. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел 30 маці з усяго рэгіёна, у тым ліку 6 шматдзетных, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. Ім будзе ўручана высокая ўзнагарода – ордэн Маці.

Суразмоўцы ўдакладнілі, што ў Магілёўскай вобласці ў гэтым годзе ордэнам Маці ўзнагароджана 76 маці. Усяго гэтага высокага знака мацярынскай доблесці (быў заснаваны ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1995 годзе) у рэгіёне ўдастоена 959 жанчын.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая