Усе раёны Магілёўскай вобласці пачалі ўборку азімага рапсу. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама.
Па стане на 20 ліпеня, у рэгіёне ўбрана 13,9 тыс. га, або 31% плана. Больш за ўсё гэтай культуры ўбрана ў Глускім (83% плошчаў), Бабруйскім (67%) і Чэрыкаўскім (56%) раёнах. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці складае 13,7 ц/га. Найбольш высокая адзначаецца ў Горацкім (19,6 ц/га), Кіраўскім (18,6 ц/га), Магілёўскім (18 ц/га), Асіповіцкім (17,6 ц/га) і Бялыніцкім (17,2 ц/га) раёнах. У некаторых гаспадарках гэты паказчык у разы перавышае сярэднеабласны. Напрыклад, у ААТ «Рассвет імя К.П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна аграрыі з аднаго гектара атрымліваюць 31 цэнтнер масланасення.
У апошнія дні ход уборачнай кампаніі стрымлівае нябесная канцылярыя. Пры ўсталяванні сухога надвор'я работы будуць працягнуты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24