Рус Бел Eng 中文

Ускладанні кветак і святочныя канцэрты пройдуць 23 лютага ў Магілёўскай вобласці

Ускладанні кветак і святочныя канцэрты пройдуць 23 лютага ў Магілёўскай вобласці. Мерапрыемствы прымеркаваны да Дня абаронцы Айчыны і 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Кіраўнікі мясцовых органаў улады, дэлегацыі прадстаўнікоў працоўных калектываў, ветэранаў вайны і Узброеных Сіл, грамадскасці ўскладуць кветкі і вянкі да помнікаў, а таксама брацкіх магіл абаронцаў Айчыны, абеліскаў і магіл воінаў, якія загінулі ў баях за Радзіму.

У прыватнасці, у Магілёве тэматычнае мерапрыемства адбудзецца ў 10.30 на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Тут збяруцца кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, навучальных устаноў, ветэраны вайны і Узброеных Сіл, грамадскасць. Яны ўскладуць кветкі і вянкі, а таксама ўшануюць хвілінай маўчання памяць тых, хто загінуў, абараняючы Айчыну.

На пасту Памяці тых, хто загінуў за Бацькаўшчыну, ў 11.00 пачнецца ўрок памяці «Абаронцам Айчыны прысвячаецца».

У 12.00 у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы» (вул. Першамайская, 10) адбудуцца ўрачыстасці, прысвечаныя Дню абаронцаў.

У Бабруйску ў гэты дзень таксама запланавана маса канцэртаў, акцый і іншых тэматычных мерапрыемстваў. Так, у 11.00 на мемарыяле воінам-вызваліцелям па вул. Мінскай адбудзецца ўрачысты мітынг з ускладаннем кветак і вянкоў. Тут збяруцца аддаць даніну памяці і павагі ўсім героям, загінулым за Радзіму, прадстаўнікі гарвыканкама, адміністрацый раёнаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Акрамя таго, ускладанне вянкоў і кветак, урачыстае шэсце воінаў Бабруйскага гарнізона запланавана на 11.30 на плошчы Перамогі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая