Рус Бел Eng 中文

Устаноўлена разліковая норма рабочага часу на 2018 год

Разліковая норма рабочага часу на 2018 год устаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 73 ад 16 лістапада 2017 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Разліковая норма рабочага часу на 2018 год пры поўнай норме яго працягласці для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю складзе не больш за 2 016 гадзін, для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю - не больш за 2 022.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Разліковая норма рабочага часу ўстанаўліваецца штогадова. На яе аснове наймальнік вызначае працягласць рабочага часу, на працягу якога работнік абавязаны знаходзіцца на працоўным месцы, складае графік работы (зменнасці), а таксама кантралюе захаванне працягласці рабочага часу, устаноўленай Працоўным кодэксам.

У Беларусі разліковая норма рабочага часу на 2017 год пры поўнай норме працягласці рабочага часу была ўстаноўлена для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю - не больш за 2 019 гадзін, для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю - не больш за 2 021 гадзіну, на 2016 год - адпаведна не больш за 2 038 гадзін і 2 044 гадзіны.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая