Устаноўлены юбілейны медаль «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў». Адпаведны ўказ №51 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 лютага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На адным баку медаля будзе размешчана кампазіцыя з выявай воіна-пераможцы з флагам, партызана з аўтаматам у паднятай руцэ і жанчыны з букетам кветак. На адваротным баку – надпіс з назвай медаля і вянок з лісця лаўра і дуба, абвіты стужкай. Выраблена ўзнагарода будзе з латуні.
Юбілейны медаль будзе прысуджацца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, а таксама вайскоўцам Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі, работнікам дзяржаўных органаў і іншым асобам, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян, увекавечанне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Фінансаванне расходаў па вырабе медалёў будзе ажыццёўлена ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Узброеных Сіл.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 08:48
Аляксандр Лукашэнка назначыў прэм'ер-міністра і зацвердзіў склад урада
16.08.2020 - 19:45
ВВыступленне Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску на мітынгу за захаванне спакою, міру і бяспекі ў Беларусі
29.07.2020 - 08:57
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага з 75-годдзем
24.07.2020 - 16:40
13.07.2020 - 16:16
Аляксандр Лукашэнка ў Слаўгарадскім раёне пабываў на Блакітнай крыніцы
13.07.2020 - 12:01
Аляксандр Лукашэнка адкрыў мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне