Рус Бел Eng 中文

Установы аховы здароўя Магілёўскай вобласці 16 лютага правядуць акцыю “Быць здаровым – гэта модна”

Установы аховы здароўя Магілёўскай вобласці 16 лютага правядуць акцыю “Быць здаровым – гэта модна”, падчас якой можна будзе бясплатна пракансультавацца і абследавацца на некаторыя інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.

З 9.00 да 14.00 жыхары горада на Дняпры змогуць звярнуцца ў Магілёўскі абласны скурна-венералагічны дыспансер, цэнтральную паліклініку Магілёва, уралагічны цэнтр, жаночыя кансультацыі філіялаў № 4 і № 5 Магілёўскай паліклінікі № 8, у жаночую кансультацыю філіяла № 10 Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі і ў паліклініку № 11.

У Бабруйску акцыя пройдзе ў скурна-венералагічным аддзяленні цэнтральнай бальніцы, уралагічным аддзяленні гарадской бальніцы № 1, жаночых кансультацыях № 1, № 2 і № 3 радзільнага дома.

У раённых цэнтрах мерапрыемства ахопіць цэнтральныя раённыя паліклінікі.

Жыхары рэгіёна могуць як папярэдне запісацца на прыём па названых ніжэй нумарах, так і непасрэдна звярнуцца ва ўстановы аховы здароўя.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая