Прафарыентацыйная акцыя «Мая прафесія – мая будучыня» для вучняў 6, 7 і 9 класаў агульнаадукацыйных устаноў Магілёва адбудзецца 21 кастрычніка ў актавай зале УУС Магаблвыканкама (вул. К. Маркса, 25). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Да пачатку мерапрыемства з 10.30 будзе працаваць выстава спецсродкаў і ўзбраення АМАП УУС. Пасля ўдзельнікі акцыі пройдуць у актавую залу, дзе ім прадставяць прэзентацыю і канцэртную праграму выхаванцаў Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча, а таксама поўную інфармацыю аб падрыхтоўчых курсах і парадку паступлення ў дадзеную навучальную ўстанову.
Пасля заканчэння мерапрыемства кадэты запросяць школьнікаў да сябе ў госці ў вучылішча на азнаямленчую экскурсію.
Арганізатары акцыі – упраўленне ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння УУС Магаблвыканкама, абласное кадэцкае вучылішча.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31