Рус Бел Eng 中文

УУС Магаблвыканкама і абласное кадэцкае вучылішча 24 лістапада правядзе прафарыентацыйную акцыю

Прафарыентацыйная акцыя «Мая прафесія – мая будучыня» з удзелам выхаванцаў абласнога кадэцкага вучылішча адбудзецца 24 лістапада ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама.

На мерапрыемства запрасілі вучняў 7-9 класаў агульнаадукацыйных устаноў рэгіёна. Удзельнікаў чакае прэзентацыя абласнога кадэцкага вучылішча і канцэрт. Акрамя таго, спецыялісты навучальнай установы падрабязна раскажуць аб падрыхтоўчых курсах і правілах паступлення ў вучылішча, адкажуць на пытанні, якія цікавяць дзяцей. Да пачатку мерапрыемства будзе працаваць выстава спецсродкаў і ўзбраення АМАП УУС.

Месца правядзення акцыі «Мая прафесія – мая будучыня» – актавая зала УУС аблвыканкама (вул. К. Маркса, 25). Пачатак у 11.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая