Рус Бел Eng 中文

V Форум рэгіёнаў: Беларусь паставіць у Расію нафтахімічную прадукцыю амаль на 12 млрд расійскіх рублёў

Сума кантрактаў на пастаўку беларускай нафтахімічнай прадукцыі для расійскіх спажыўцоў, падпісаных сёння на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве, склала амаль 12 млрд расійскіх рублёў, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

Акрамя таго, шэраг экспартных кантрактаў з кампаніямі РФ на суму 1,3 млрд расійскіх рублёў быў падпісаны напярэдадні форума.

Найбуйнейшы дыстрыб’ютар прадукцыі беларускай нафтахіміі ў Расійскай Федэрацыі ТАА «Белнафтахім-РОС» падпісаў з расійскімі партнёрамі камерцыйныя дакументы на агульную суму больш за 6 млрд расійскіх рублёў, што на 80 млн расійскіх рублёў перавышае вынік папярэдняга форума супрацоўніцтва рэгіёнаў. Кантракты датычацца поліэфірных тэкстыльных нітак, поліэтылену высокага ціску, поліаміду-6, фталевага ангідрыду, аўтамабільных шын рознага прызначэння – ад звышбуйнагабарытных да легкавых, алкідных смол і іншай прадукцыі.

У расійскія рэгіёны таксама будзе арганізавана пастаўка поліэфірнага валакна і тэхнічнай ніткі Магілёўскай вытворчасці: ААТ «Магілёўхімвалакно» падпісала кантракты на суму 5,6 млрд расійскіх рублёў.

Расійская Федэрацыя – найбуйнейшы замежны партнёр «Белнафтахіма». У 2017 годзе тавараабарот канцэрна з расійскімі арганізацыямі склаў $ 7,7 млрд і вырас у адносінах да 2016 года на 38%. За 8 месяцаў бягучага года тавараабарот павялічыўся на 32% і склаў $6,4 млрд.

Тэкст - БЕЛТА

Фота ААТ «Белнафтахім-РАС»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая