Беларусь у 2019 годзе плануе паставіць у Расію каля 320 тыс. т мясной прадукцыі, што на 11% больш за ўзровень 2018 года. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, які прымае ўдзел у працы секцыі «Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы і перспектывы» на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Аб’ёмы паставак малочнай прадукцыі таксама вырастуць – да 3,7 млн т, або на 2,6%. Такая дамоўленасць дасягнута паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі Беларусі і Расіі і будзе зацверджана вытворчымі балансамі, якія падпішуць бакі ў межах форума. Па просьбе расійскіх калег пазначаны тыя прадпрыемствы, якія будуць пастаўляць гэтую прадукцыю ў 2019 годзе, прадукцыю разбілі па асартыменце і відах, заўважыў міністр.
Леанід Заяц падкрэсліў, што ніякіх абмежаванняў па прасоўванні беларускай прадукцыі ў Расію і наадварот не павінна быць. «Не павінна быць і нейкіх надуманых прэтэнзій. Для ўрэгулявання ўсіх пытанняў ёсць адпаведнае заканадаўства, акрэдытаваныя лабараторыі і спецыялісты ветэрынарна-лабараторнага кантролю, чым і павінны кіравацца ў працы абодва бакі», – лічыць ён.
Паводле слоў міністра, да прадуктаў харчавання павінен быць роўны доступ і ў Беларусі і ў Расіі. «І паколькі мы інтэгруем эканомікі нашых краін, разумеем, што павінны сумесна дапаўняць той прадукт, які завозіцца па імпарце, на што абодва бакі марнуюць велізарныя валютныя сродкі. Таму, каб пазбегнуць такіх выдаткаў, прапануецца разгледзець магчымасць дапоўніць нашы харчовыя рынкі прадуктамі, вырабленымі ў Саюзнай дзяржаве. Для гэтага і будуць падпісаныя харчовыя балансы, каб 2019 год стаў пераломным у гандлёвых стасунках Беларусі і Расіі менавіта ў прадуктах харчавання і сельгаспрадукцыі», – рэзюмаваў Леанід Заяц.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24