V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 11-12 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
У час форуму адбудуцца пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, Савета дзелавога супрацоўніцтва. «Акрамя таго, будуць арганізаваны секцыйныя пасяджэнні, пройдуць Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва ў Магілёўскай вобласці, маладзёжны форум, выстаўка-кірмаш рамёстваў, турнір па хакеі з шайбай спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва і іншыя мерапрыемствы. Да форуму будзе прымеркавана таксама серыя рэгіянальных і раённых мерапрыемстваў», - праінфармавалі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.
Галоўнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактара інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва».
Арганізатарамі форуму выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі пры садзейнічанні Магілёўскага аблвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24