Рус Бел Eng 中文

V Форум рэгіёнаў: Беларускія перапрацоўшчыкі заключылі дагаворы на пастаўку ў Расію прадукцыі на $123 млн

Беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы сёння на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі заключылі дагаворы на пастаўку ў Расію прадукцыі на $123 млн.

Падпісанне дакументаў адбылося па выніках працы секцыі «Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы і перспектывы», якая прайшла ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Самыя буйныя кантракты з расійскімі партнёрамі ў Гродненскага мясакамбіната – на 500 млн расійскіх рублёў, у Дзятлаўскага сыраробнага завода і Верхнядзвінскага масласырзавода – па 300 млн расійскіх рублёў.

Больш за 70 удзельнікаў секцыі сёння абмеркавалі 3 прыярытэтныя напрамкі ў развіцці аграпрамысловай вытворчасці ў Саюзнай дзяржаве: фарміраванне інавацыйных сістэм жывёлагадоўлі Беларусі і Расіі і стварэнне селекцыйна-генетычных цэнтраў; распрацоўка сістэмы машын сельскагаспадарчага прызначэння і ўкараненне на іх аснове сучасных рэсурса- і энергазберагальных тэхналогій у АПК; павышэнне якасці аграрнай адукацыі, абмен вопытам і сумесная падрыхтоўка кадраў для АПК.

Па выніках працы прынята рэзалюцыя, якая прапануе аб’яднаць намаганні Расіі і Беларусі па гэтых кірунках і тым самым вырашыць праблему імпартазамяшчэння ў жывёлагадоўлі і машынабудаванні, павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі аграрнай галіны.


 

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая