Беларускія прамысловыя прадпрыемствы сёння па выніках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва V Форума рэгіёнаў падпісалі кантракты на пастаўку прадукцыі ў Расію на $335 млн. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.
Савет дзелавога супрацоўніцтва з’яўляецца новай пляцоўкай у межах Форума рэгіёнаў. Паводле слоў Уладзіміра Улаховіча, гэта магчымасць «з вока на вока» кіраўнікам буйных прадпрыемстваў, прадстаўнікам бізнесу абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва, дамовіцца аб асноўных напрамках і перспектывах узаемаадносін. Сёння прыярытэтнымі тэмамі для абмеркавання сталі пытанні прамысловай кааперацыі, яе развіцця, пераадолення абмежаванняў і бар’ераў, якія дагэтуль існуюць у знешнім гандлі. Таксама бакі абмеркавалі сумесную працу па імпартазамяшчэнні.
«Дзелавыя колы заўсёды сустракаюцца вынікова. Таму ў нас сёння па выніках пасяджэння Савета падпісана 13 дагавораў агульнай сумай каля $ 335 млн, – сказаў Уладзімір Улаховіч. – Гэта вельмі салідны ўклад у агульны партфель нашага ўзаемадзеяння. І ў цэлым, я думаю, такі фармат сустрэч у межах наступных форумаў рэгіёнаў будзе працаваць. Гэта голас прадпрыемстваў, голас бізнесу і гэта вельмі важны дадатак да ўсіх іншых фарматаў форума».
Самыя буйныя дагаворы падпісаны з расійскімі партнёрамі ААТ «Магілёўхімвалакно» і ААТ «МТЗ».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24