Гала-канцэрт «Разам у будучыню», які пройдзе 11 верасня ў межах V Форуму рэгіёнаў, збярэ ў Лядовым палацы Магілёва больш за 300 артыстаў з Беларусі і Расіі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
Сваёй творчасцю гасцей маштабнага мерапрыемства парадуюць народныя артысты Беларусі Анатоль Ярмоленка і Ядвіга Паплаўская, заслужаныя артысткі нашай краіны Анжаліка Агурбаш, Іна Афанасьева, Алёна Ланская, беларускі эстрадны спявак і кампазітар Руслан Аляхно, дзяржаўны ансамбль «Песняры». На сцэне таксама выступіць заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Дзяніс Майданаў, пераможцы конкурсаў «Голас. Дзеці. 5 сезон»Рутгер Гарэхт, «Ты – супер»Вера Ярошык, заслужаныя калектывы, салісты Беларусі і Расіі.
V Форум рэгіёнаў пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. Яго арганізатарамі выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Мерапрыемства праводзіцца штогод па чарзе ў Беларусі і Расіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка