Рус Бел Eng 中文

V Форум рэгіёнаў: «Магілёўліфтмаш»і расійская кампанія«НЛМ» падпісалі кантракт на 500 млн расійскіх рублёў

ААТ «Магілёўліфтмаш»і ТАА па«НЛМ» (Электрасталь, Расія) падчас V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісалі кантракт аб пастаўках прадукцыі на 500 млн расійскіх рублёў. Пра гэта журналістам паведаміў генеральны дырэктар расійскага прадпрыемства Генадзь Ганчароў.

Кантракт прадугледжвае пастаўкі ў Расію ліфтавага абсталявання на найбліжэйшыя тры гады – каля 1,5-2 тыс. ліфтаў на год.

«Наша супрацоўніцтва працягваецца ўжо 10 гадоў. Але калі раней гэта былі разавыя пастаўкі ліфтаў, то з мінулага года мы выйшлі на новы ўзровень узаемадзеяння і маем намер яго паступальна нарошчваць, што сведчыць і падпісаны сёння дагавор, – сказаў Генадзь Ганчароў. – Нас задавальняе ўзровень якасці, цана і тэрміны пастаўкі Магілёўскай прадукцыі, а ў перспектыве мы плануем разгледзець і пытанні па выпуску сумеснага прадукту».

Беларускія ліфты будуць пастаўляцца ў розныя рэгіёны Расіі. Так, ужо прапрацаваны і дасягнуты дамоўленасці з партнёрамі ў Самары, Растове, Хабараўску, Санкт-Пецярбургу і Маскоўскай вобласці.

Як расказалі ў аддзеле маркетынгу «Магілёўліфтмаша», прадпрыемства цяпер уваходзіць у тройку асноўных пастаўшчыкоў ліфтавага абсталявання на рынку Расіі. У 2017 годзе ў суседнюю краіну пастаўлена 7828 ліфтаў, што складае 66% у агульным аб’ёме рэалізацыі прадукцыі. На тэрыторыі Расіі дзейнічае 71 дылер, тры сумесныя прадпрыемствы, чатыры зборачныя вытворчасці і 36 сэрвісных цэнтраў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая