Грамадзяне Беларусі і Расіі вераць у поспех саюзнага будаўніцтва. Пра гэта сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстым адкрыцці выставы-кірмашу рамёстваў у Магілёве «Горад майстроў».
Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што для ўдзелу ў V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі прыбылі прадстаўнікі 35 расійскіх рэгіёнаў: ад Бранска да Далёкага Усходу, Ямала-Ненецкай нацыянальнай акругі. «Гэта сведчыць пра тое, што людзі вераць у наша саюзнае будаўніцтва, у поспех саюзнага дагавора і нашых саюзных адносін», – перакананы спікер. «Гэта дарагога варта, гэтага не вымераць грашыма і кантрактамі», – дадаў ён.
Парламенты дзвюх краін павінны рабіць усё для таго, каб апраўдаць гэты высокі давер расіян і беларусаў, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
Старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка ў сваю чаргу падзякавала беларусам за выдатную праграму і гасціннасць. Яна таксама акцэнтавала ўвагу, што ўпершыню на Форум рэгіёнаў у Беларусь прыбыла такая прадстаўнічая расійская дэлегацыя, толькі афіцыйных асоб у ёй больш за сто чалавек. А праект «Горад майстроў», паводле слоў Валянціны Мацвіенка, – гэта выдатная магчымасць для беларусаў і расіян яшчэ бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай адзін аднаго.
На выставе-кірмашы прадстаўлена народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць усіх рэгіёнаў нашай краіны, а таксама 16-і расійскіх рэгіёнаў. Экспазіцыя размясцілася на трох тэматычных вуліцах:«Беларуская», «Руская»,«Сябрына творчасці і майстэрства».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59