Узаемаадносіны Беларусі і Расіі павінны выйсці на якасна новы ўзровень. Пра гэта заявіла сёння на сустрэчы з губернатарамі рэгіёнаў Беларусі і Расіі Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянціна Мацвіенка.
Паводле слоў Валянціны Мацвіенка, у абедзвюх краін назапашаны дастаткова эфектыўны вопыт супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, падпісаны пагадненні, дагаворы паміж суб’ектамі гаспадарання. Шмат дакументаў будзе падпісана і сёння. «Важна, каб яны былі напоўнены канкрэтным зместам, каб былі рэальныя механізмы іх рэалізацыі, – сказала старшыня. – Гэтым вы будзеце ўносіць рэальны ўклад у развіццё Саюзнай дзяржавы».
Валянціна Мацвіенка папрасіла расійскіх губернатараў узяць пад асабісты кантроль беларуска-расійскія адносіны. Кожны працоўны дзень кіраўніка павінен пачынацца менавіта з гэтага. Да гэтага абавязвае і ўвага да Форума рэгіёнаў. «Нам трэба дамагчыся, каб беларуска-расійскія стасункі ніколі і ні ў чым не прабуксоўвалі», – падкрэсліла яна.
«Цяпер мы павінны зрабіць акцэнт не на колькасным падліку дагавораў і пагадненняў, а з наступнага форума ацэньваць іх змястоўны фактар супрацоўніцтва, а таксама ўвесці фармат справаздач, як мы пражылі пэўны адрэзак часу, каб многія суб’екты маглі даведацца станоўчы вопыт двухбаковага ўзаемадзеяння», – лічыць Валянціна Мацвіенка.
Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч дадаў, што цяперашні Форум рэгіёнаў з’яўляецца самым прадстаўнічым. У ім удзельнічаюць госці з 31 рэгіёна Расійскай Федэрацыі. Усяго ён сабраў у Магілёве больш за 2 тыс. удзельнікаў. «Для нас гэта вельмі адказна, таму мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб нашы чаканні ад форума апраўдаліся, а праца на ім была плённай і эфектыўнай», – сказаў Міхаіл Мясніковіч. Па выніках сустрэчы паміж шэрагам рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісаны пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24