Рус Бел Eng 中文

В мероприятиях Дня молодежи на «Славянском базаре в Витебске» примут участие более 50 представителей Могилевской области

Больш за 50 прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці прыме ўдзел у мерапрыемствах Дня моладзі на XXVII Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 14 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

У гэтым годзе шматлікія фестывальныя моладзевыя праекты аб’яднаны агульнай тэматыкай «Мой родны кут, як ты мне мілы».

Пачнецца свята ў 11.00 традыцыйнай прэс-канферэнцыяй, прысвечанай Дню моладзі. Пасля ў праграме запланаваны фінал рэспубліканскага моладзевага танцавальнага марафону «Агонь танца», моладзевы арт-парад «Беларусь у сэрцы маім», фестываль моладзевых субкультур і здаровага ладу жыцця і многае іншае.

Прадстаўнікі Прыдняпроўскага краю будуць задзейнічаны практычна ва ўсіх праектах Дня моладзі. Так, напрыклад, у «Бітве ды-джэяў «Беларусь і я» гонар вобласці будзе абараняць DJ з Бабруйска Вадзім Малееў, які стаў найлепшым у рэгіянальным этапе спаборніцтва. У танцавальным конкурсе з танцоўшчыкамі з усёй рэспублікі паспаборнічае пяць нашых калектываў. Акрамя таго, у рамках работы пляцоўкі «Беларусь – крыніца натхнення» ўмельцы Магілёўшчыны правядуць майстар-класы па традыцыйнай беларускай вышыўцы, саломапляценні, кераміцы, а таксама вырабе абрадавых лялек з нітак.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая