Рус Бел Eng 中文

В Могилеве завершилась спартакиада учащихся «Олимп»

Закрыццё спартакіяды навучэнцаў «Алімп» адбылося ў магілёўскім СК «Алімпіец». Спаборніцтвы праходзілі ўмежах спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва і былі прымеркаваны да V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

 

Удзел у спаборніцтвах прымала каля 200 школьнікаў. Яны прадстаўлялі розныя рэгіёны краін-суседак. Так, спартыўны гонар Сінявокай абаранялі каманды Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і горада Мінска. За Расію выступалі дружыны Паўночнай Асеціі-Аланіі, Маскоўскай, Пскоўскай, Растоўскай, Самарскай, Смаленскай, Чэлябінскай, Арлоўскай абласцей.

Падлеткі мераліся сіламі ў трох відах спорту: валейболе (прымала гульнявая зала СК «Алімпіец»), хакеі (Шклоўскі Лядовы палац), шахматах (Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж).  Па выніках спаборніцтваў лідарам у валейболе стала каманда Чэлябінскай вобласці. Дзяўчаты ва ўпартай барацьбе абыгралі дружыну Пскоўскай вобласці. У хакеі ўдача ўсміхнулася ўпартым прадстаўнікам Гродзенскай вобласці, якія з лікам 4:2 абышлі хлопцаў з Растоўскай вобласці. У шахматах перамога дасталася школьнікам Брэсцкай вобласці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая