У актавай зале УУС Магілёўскага аблвыканкама 10 лістапада ў 15.00 будуць ушаноўваць ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Тут адбудзецца ўрачысты афіцэрскі сход і святочны канцэрт, падрыхтаваны найлепшымі прафесійнымі і самадзейнымі калектывамі, у тым ліку салістамі Цэнтра культурна-выхаваўчай работы УУС.
У мерапрыемстве запланаваны ўдзел першага намесніка старшыні Рэспубліканскага савета Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў генерал-маёра міліцыі Барыса Алданава, кіраўніцтва і асабістага складу УУС.
Міліцэйскі ветэранскі рух Магілёўшчыны складаецца з 45 першасных ветэранскіх арганізацый, аб’ядноўвае больш за 3 тыс. чалавек, сярод якіх 18 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 9 працаўнікоў тылу і 116 воінаў-інтэрнацыяналістаў. Практычна палову першасных арганізацый узначальваюць былыя начальнікі гарадскіх і раённых аддзелаў міліцыі.
Старэйшае пакаленне вартавых парадку прымае самы актыўны ўдзел у паўсядзённым жыцці міліцэйскіх калектываў, дапамагае ў папярэджанні і раскрыцці злачынстваў. Па-ранейшаму доўг кожнага ветэрана – перадаць свой прафесійны і жыццёвы вопыт, спрыяць выхаванню і навучанню дзеючых супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, а таксама актыўна ўзаемадзейнічаць з кадэцкімі вучылішчамі і прававымі класамі ў агульнаадукацыйных школах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59