Падтрымка пажылых і інвалідаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў работы грамадскай арганізацыі «Чырвоны Крыж». Цяпер людзям з групы рызыкі дапамога патрэбна як ніколі.
У Магілёўскай вобласці сфарміраваныя валанцёрскія атрады, якія прайшлі інструктаж і атрымалі прадметы абароны: маскі, пальчаткі, антысептыкі. Валанцёры дастаўляюць пажылым людзям лекі, прадукты харчавання і іншыя прадметы першай неабходнасці. Яны тлумачаць, чаму важная самаізаляцыя, і раздаюць памяткі-рэкамендацыі ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.
Падтрымка пажылых людзей – не навіна для грамадскай арганізацыі. Тут працуе медыка-сацыяльная служба «Дапамога». Чырвоны Крыж супрацоўнічае з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання. Менавіта сюды паступае інфармацыя пра тых, каму патрэбна дапамога. Знайсці нумары тэлефонаў «гарачых ліній» можна на сайце Магілёўскага аблвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01