Рус Бел Eng 中文

ВНУ Беларусі завяршаюць уступную кампанію

Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі 6 жніўня афіцыйна завяршаюць уступную кампанію.

ВНУ праводзяць адкрытыя пасяджэнні прыёмных камісій па залічэнні на дзённае і завочнае аддзяленні студэнтаў-платнікаў. На сайтах устаноў можна будзе знайсці поўныя спісы першакурснікаў.

Прыём дакументаў на платную форму навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі завяршыўся 4 жніўня.

На бюджэтныя месцы залічэнне скончылася 28 ліпеня. Па яго выніках адзначаўся рост конкурсаў і прахадных балаў на многія спецыяльнасці.

БЕЛТА
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая