Волагда мае намер пераняць вопыт магілёўскіх камунальнікаў і зацікаўлена ў прамых пастаўках тэкстылю. Пра гэта паведаміла на брыфінгу выканальнік абавязкаў начальніка Дэпартамента эканамічнага развіцця адміністрацыі Волагды (Расія) Святлана Пахніна.
Дэлегацыя Волагды падчас Тыдня інтэграцыі і супрацоўніцтва з рабочай паездкай наведвае Магілёў. У тэхналагічным парку «Магілёў» сёння прайшла кантактна-кааперацыйная біржа дзелавых колаў Волагды і Магілёва. «Кіраўнікі нашых камунальных прадпрыемстваў вывучаюць перадавы вопыт магілёўскіх. Мы зацікаўлены ўсё найлепшае ўкараніць у сябе ў Волагдзе, і перш за ўсё гэта тычыцца навядзення парадку і добраўпарадкавання ў горадзе, – адзначыла Святлана Пахніна. – У Магілёў таксама прыбылі прадстаўнікі лёгкай прамысловасці. Яны купляюць магілёўскі тэкстыль, але, на жаль, пакуль праз пасрэднікаў. Спадзяёмся, што перагаворы дазволяць нам наладзіць прамыя ўзаемаадносіны, нам таксама цікава завязаць кантакты ў сферы дрэваапрацоўкі».
Расійскія госці вывучаюць вопыт падтрымкі ў Магілёве малога і сярэдняга бізнесу, маюць намер завязаць кантакты і пачаць сумесную працу з магілёўскімі турфірмамі. «Падчас V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі паміж Магілёвам і Волагдай будзе падпісаны план канкрэтных мерапрыемстваў па супрацоўніцтве, накіраваны на развіццё ўзаемадзеяння ў сферах эканомікі, адукацыі, культуры, маладзёжнай палітыкі і турызму», – расказала Святлана Пахніна. Паводле яе слоў, сумесных мерапрыемстваў намечана шмат. Найбліжэйшае, дзе прымуць удзел прадстаўнікі Магілёва, – III Міжнародны савет па кааперацыі, які пройдзе ў Волагдзе ўжо ў лістападзе.
Расійскія госці наведаюць прамысловыя і камунальныя прадпрыемствы Магілёва, а таксама азнаёмяцца са славутасцямі абласнога цэнтра.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24