Рус Бел Eng 中文

Восеньскі кірмаш адбудзецца 7 лістапада ў Магілёўскім скверы 40-годдзя Перамогі

Восеньскі кірмаш адбудзецца 7 лістапада ў Магілёўскім скверы 40-годдзя Перамогі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.

У гэты дзень з 10.00 да 17.00 жыхары і госці горада на Дняпры змогуць набыць на кірмашы мяса, сажалкавую жывую рыбу, прадукцыю сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, нехарчовыя тавары, кулінарныя і кандытарскія вырабы, безалкагольныя і алкагольныя (у разліў) напоі і інш. 

У ліку прадпрыемстваў і арганізацый, якія прадставяць сваю прадукцыю, – Магілёўскі абласны саюз спажывецкіх таварыстваў, ТАА «Дубль Б», «РольфТрэйд», «Нагорны пасад», ААТ«Фірма «Кадзіна»», «Магілёўатракцыёны», сялянская (фермерская) гаспадарка «Куцанаў і К», «Магілёўзеленбуд». Таксама тут прэзентуюць свае вырабы рамеснікі і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая