Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2019 года будуць разлічаны з выкарыстаннем новай методыкі падліку тэставага бала. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
У 2018 годзе новая сістэма ацэнкі на ЦТ паспяхова прайшла мадэльную апрабацыю. Працэдура атрымліваецца яшчэ больш адкрытай і празрыстай для абітурыентаў.
Сутнасць методыкі заключаецца ў тым, што кожнаму тэставаму заданню прысвойваецца першасны бал, які абітурыенты будуць ведаць яшчэ да ЦТ. Ён будзе залежаць ад многіх паказчыкаў: узроўню складанасці, формы прадстаўлення. Затым будуць уведзены каэфіцыенты ў працэсе праверкі работ абітурыентаў і далей разлічаны выніковы тэставы бал. І першасны, і тэставы выніковы балы, а значыць, і свой ранг, абітурыенты змогуць убачыць на сайце РІКВ.
Па гэтай жа методыцы будуць разлічвацца вынікі рэпетыцыйнага тэставання ў 2018-2019 навучальным годзе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31