Вынікі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» падвядуць у Магілёўскай вобласці 11 студзеня. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Цэлы месяц валанцёры руху ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца» збіралі падарункі дзецям. Прыйшоў час перадаць іх адрасату. Напярэдадні старога Новага года добраахвотнікі разам з Дзедам Марозам і Снягуркай пры падтрымцы прадзюсарскага цэнтра «Music M» адправяцца ў Быхаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб падарыць малым казку, парадаваць цацкамі, спартыўным інвентаром і салодкімі сюрпрызамі.
У гэты ж дзень актывісты наведаюць дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Слаўгарадзе. Для вялікай і дружнай сям’і Ціханавых валанцёры падрыхтавалі цацкі і канцылярскія прыналежнасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31