Выстава маладой фотамастачкі Наталлі Юранковай, прысвечаная Году малой радзімы, адкрылася ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Экспазіцыя называецца «І зноў вясна мая прыйдзе».

Аўтар здымкаў – адна з найлепшых студэнтак ВНУ, стараста групы, уладальнік Гран-пры рэспубліканскага конкурсу «Грані творчасці». Яе фотаработы былі прадстаўлены на ўніверсітэцкіх, гарадскіх і рэспубліканскіх выставах. Акрамя таго, Наталля Юранкова ўзначальвае інфармацыйны сектар у Савеце студэнцкага самакіравання гісторыка-філалагічнага факультэта, з’яўляецца рэдактарам факультэцкай газеты IFF-live і ўніверсітэцкага тэлебачання MSU News. Дзяўчына з нядаўняга часу стала пазаштатным карэспандэнтам галіновай газеты ААТ «Магілёўхімвалакно» «Трудовая слава».

Яркую творчую падзею ў жыцці ВНУ адкрыў прарэктар па выхаваўчай працы Уладзімір Ясеў. Сказаў на дарогу словы на адрас сваёй падапечнай старшы выкладчык кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый, вядомы магілёўскі фатограф Васіль Цітоў.

Выступаючы на адкрыцці выставы, Наталля Юранкова расказала, чаму ў восеньскі дзень, у які, да таго ж, яшчэ і выпаў першы снег, яе выстава носіць назву «І зноў вясна мая прыйдзе». «Па-першае, усе гэтыя здымкі былі зробленыя ў адзін дзень, калі мне давялося пабываць у вёсцы Вязынка на свяце «Гуканне вясны», – адзначыла аўтарка. – А што такое малая радзіма? Гэта традыцыі, наша народная беларуская культура. Па-другое, вясна – гэта маладосць. Зараз вучуся на апошнім курсе. І выстава для мяне вельмі важная, таму што праз некалькі гадоў я буду з цеплынёй успамінаць гэты час, маю студэнцкую вясну».




Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31