Выстава традыцыйнага жаночага касцюма Тульскага краю канца XIX-першай паловы XX стагоддзяў «Сукенка чырвана, за раку відна» адкрыецца 22 лістапада ў магілёўскім музеі этнаграфіі. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

«Чатыры перыяды жыцця жанчыны – дзяцінства, юнацтва, маладосць і сталасць, найважнейшыя сямейныя падзеі яе жыцця і каляндарныя абрады прадстаўлены на выставе ў калейдаскопе традыцыйнага касцюма, – удакладнілі суразмоўцы. – Гэта 12 поўных камплектаў жаночага адзення: дзіцячы, дзявочы да замужжа, вясельны, малады замужняй жанчыны, старэчы Тульскага краю, святочныя ўборы Белгарадскай, Разанскай, Курскай, Калужскай абласцей, дэмісезонныя касцюмы з безрукаўкай, «круцікам», зімовы з паўшубкам». Таксама наведвальнікі экспазіцыі змогуць азнаёміцца з тэхналогіяй вырабу і фарбавання тканін, паўдзельнічаць у стварэнні даматканага палатна.

Экспазіцыя – сумесны праект федэральнага бюджэтнага КК «Дзяржаўны ваенна-гістарычны і прыродны музей-запаведнік «Кулікова поле»» і Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава.
Выстава праводзіцца ў межах 20-годдзя падпісання дамовы аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Тулай і Магілёвам, якая была падпісана 26 лістапада 1998 года па ініцыятыве Тульскай гарадской Думы і Магілёўскага гарвыканкама. У межах дакумента былі распрацаваны праграмы гандлёва-эканамічнага і культурнага ўзаемадзеяння.

Як заўважылі суразмоўцы, Дзяржаўны ваенна-гістарычны і прыродны музей-запаведнік «Кулікова поле» праводзіць вялікую працу па вывучэнні і захаванні матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны Тульскага краю і Кулікова поля. З’яўляючыся ўладальнікам этнаграфічнай калекцыі (5,8 тыс. адзінак захоўвання), музей вядзе планамерную працу па яе папаўненні, вывучэнні і папулярызацыі. Менавіта яна стала асновай для стварэння выставачнага праекта «Сукенка чырвана, за раку відна».

«Рускае сялянства на працягу доўгага часу захоўвала ў адзенні патрыярхальнасць, – падкрэслілі ў Музеі этнаграфіі. – Традыцыйнае адзенне дзялілася на будзённае, абрадавае і святочнае. Жаночы касцюм можна было адрозніваць і па некаторых іншых прыкметах: сацыяльным (адзенне багатай, заможнай або беднай сялянскай сям’і), сезонным (зімовае ці летняе адзенне). Вылучалася таксама верхняя вопратка, пакаёвая і сподняя. Аднак адным з галоўных прыкмет быў узроставы – дзявочае адзенне адрознівалася ад жаночага касцюма. Адрозненні выяўляліся ў тканіне, колеры, характары дэкору і арнаменту, канструктыўных асаблівасцях».





Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07