Выстава «Салодкая феерыя. Кандытарскія хіты ад «Дамачай»» адкрыецца 9 сакавіка ў выставачнай зале Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава (пл. Славы, 1). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены шматлікія хлебабулачныя і кандытарскія вырабы прадпрыемства. Галоўнымі экспанатамі стануць работы пераможцаў міжнародных і сусветных конкурсаў прафесійнага майстэрства кандытарскага мастацтва. Гэта шэдэўры па хлебапякарстве, дэкараванні тартоў, рабоце з шакаладам, карамеллю, цукровай пастай, пастылажам, салёным цестам і марцыпанам.
Дарэчы, у дзень адкрыцця экспазіцыі – 9 сакавіка – наведвальнікі змогуць не толькі атрымаць асалоду ад выгляду кандытарскіх шэдэўраў, але і набыць смачныя ласункі ад ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»». Выстава будзе працаваць па 29 сакавіка.
Прадпрыемства з’яўляецца самым буйным вытворцам хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у нашай вобласці: тры вытворчасці знаходзіцца ў горадзе Магілёве, сем філіялаў размешчана ў раённых цэнтрах. «Дамачай» спецыялізуецца на выпуску шырокага асартыменту хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Дзякуючы высокай якасці, прадукцыя прадпрыемства канкурэнтаздольная не толькі ў сваім рэгіёне, але і за яго межамі. Кандытары кампаніі з’яўляюцца ўдзельнікамі, пераможцамі і ўладальнікамі шматлікіх узнагарод конкурсаў прафесійнага майстэрства і спецыялізаваных харчовых выстаў як у Беларусі, так і за яе межамі.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07