Рус Бел Eng 中文

XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інавацыі. Адукацыя. Энергаэфектыўнасць» адбудзецца 25-27 кастрычніка ў Круглянскім раёне

XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інавацыі. Адукацыя. Энергаэфектыўнасць» адбудзецца 25-27 кастрычніка ў Круглянскім раёне. Мерапрыемства пройдзе на базе экатуркомплексу «Мікалаеўскія пруды» (в. Лыскаўшчына).

У палілогу прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, кіраўнікі і спецыялісты арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу, харчовай прамысловасці і іншых галін нацыянальнай эканомікі, выкладчыкі і супрацоўнікі ўстаноў адукацыі, навуковых арганізацый, аспіранты, дактаранты, спецыялісты ў галіне тэхнічнай дадатковай адукацыі.

Канферэнцыя прадугледжвае працу па дзвюх секцыях: «Тэарэтычныя, эксперыментальныя і тэхналагічныя рашэнні ў галінах нацыянальнай эканомікі» і «традыцыі і інавацыі ў сістэме дадатковай адукацыі». Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць пытанні, якія датычацца энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій, надзейнасць сістэм энергетыкі, інавацыйныя методыкі і праекты ў сістэме дадатковай адукацыі дарослых, укараненне вынікаў тэарэтычных, эксперыментальных, канструктарскіх і тэхналагічных работ у энергетыцы, харчовай прамысловасці і інш.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая