Паважаныя грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь!
У сувязі з правядзеннем выбараў Прэзідэнта Расіі, будзе арганізавана датэрміновае выязное галасаванне 11 сакавіка 2018 года з 10.00 да 18.00 у горадзе Касцюковічы, у памяшканні школы № 1, па адрасе: вул. Бонч-Бруевіча, д. 14.
Асноўнае галасаванне пройдзе 18 сакавіка 2018 г. з 8.00 да 20.00 у г. Магілёве на ўчастку №8047 па адрасе: вул. Ленінская д. 61 (ліцэй Беларуска-расійскага ўніверсітэта) і ў г. Бабруйску на ўчастку № 8049 па адрасе: вул. Сацыялістычная, д. 105, Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча.
У галасаванні змогуць прыняць удзел выбаршчыкі, якія прад’явілі дакумент, што сведчыць асобу грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.
Больш падрабязную інфармацыю аб выбарах Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі вы можаце даведацца на сайтах Пасольства Расіі ў Беларусі:www.belarus.mid.ru ЦВК Расіі http://www.cikrf.ru або па тэлефоне:+375-33-901-53-23.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59