Японскія рэгіёны плануюць прыняць удзел у фестывалі «Александрыя збірае сяброў». Аб гэтым расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін.
«У найбліжэйшай перспектыве прадстаўнікі шэрагу японскіх рэгіёнаў плануюць паўдзельнічаць у дзясятым інвестыцыйным форуме «Млын поспеху» і фестывалі «Александрыя збірае сяброў», – паведаміў Руслан Есін.
Па яго словах, на працягу 2017 года пасольства сумесна з беларускімі рэгіёнамі правяло значную работу па пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва з японскімі гарадамі. Былі ўстаноўлены прамыя працоўныя кантакты з губернатарамі і мэрамі сталіц прэфектур Осака, Хірасіма, Фукуока, Хакайда. Унесены прапановы па развіцці кантактаў Магілёўскай вобласці з рэгіёнамі Кюсю, Кансай і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07