Кінатэатр «Ветразь» запрашае юных магілёўцаў на кінавідэамерапрыемства «Краіна шчаслівага дзяцінства». Свята пачнецца 23 ліпеня ў 10.00, паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай працы Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Дзяцей сустрэнуць казачныя персанажы, якія зададуць вясёлы тон мерапрыемству. Запланаваны таксама конкурс малюнкаў на тэму «Свет радасці», дэгустацыя дзіцячых напояў ад спонсара ТАА «Маркетынг-цэнтр». У зале кінатэатра адбудзецца захапляльнае падарожжа па Краіне шчаслівага дзяцінства. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць годныя прызы, а пераможцы розыгрышу – білет на атракцыён 5D. Завершыцца свята паказам зборніка мультыплікацыйных фільмаў.
Даведкі па тэлефонах 8 (0222) 44-40-98, 27-03-89. Кошт квітка – Br2.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31