Рус Бел Eng 中文

Юныя таленты Магілёўскай і Бранскай абласцей прадэманструюць майстэрства на фінальным канцэрце падчас V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Канцэрт фіналістаў конкурсу музычнага выканальніцкага мастацтва юных талентаў Магілёўскай і Бранскай абласцей адбудзецца 10 кастрычніка ў горадзе на Дняпры. Мерапрыемства стане часткай V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.

За права прадставіць сваё майстэрства на заключным этапе творчага спаборніцтва маладыя людзі змагаліся на працягу года. Адбор праводзіўся па напрамках: вакал і сольнае інструментальнае мастацтва.

Суправаджаць на сцэне пераможцаў конкурсу будуць заслужаны калектыў Беларусі аркестр народных інструментаў імя Л.Л. Іванова і Бранскі гарадскі аркестр народных інструментаў.

Канцэрт пройдзе ў зале Абласнога цэнтра творчасці (пр. Міру, 23а). Пачатак у 18.00. Падрабязнасці па тэлефонах у Магілёве (28-46-92, 28-47-69).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая